Сёння Ліза Міснікова адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне 2019"

17 ноября 2019

У 15 гадзін наша прадстаўніца вылеціць з Нацыянальнага аэрапорта Мінск па маршруце Варшава - Катавіцэ. У музычнай камандзіроўцы артыстку падтрымае каманда прафесіяналаў. У складзе беларускай дэлегацыі балет, педагогі па вакале і харэаграфіі, стыліст-іміджмейкер, урач-фаніятр, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, а таксама каманда Агенцтва тэленавін. Ужо заўтра Лізу чакае насычаны дзень - здымкі візітовак, а таксама цырымонія адкрыцця конкурсу.