Дарожнае кальцо вакол Мінска замкнецца ў гэтую суботу

1 ноября 2018

Менавіта тады стане поўнасцю адкрытым для руху яшчэ нядаўна аварыйны мост у Лошыцы. Прама зараз праходзяць фінальныя выпрабаванні трываласці канструкцыі. Падчас рэабілітацыі моста будаўнікі поўнасцю замянілі старыя бэлькі на сучасныя. Трываласць яго павялічылася ў некалькі разоў, а тэрмін службы складзе амаль паўстагоддзя.