Зменіцца рэжым працы некаторых відаў грамадскага транспарту

13 мая 2014
У сувязі са змяненнем рэжыму працы зон гасціннасці, якія будуць працаваць да трох гадзін ночы, рэжым працы некаторых відаў грамадскага транспарту таксама зменіцца. Гэта датычыцца аўтобусаў 1, 40, 74с, 100, 912с і 919с. У аналагічным рэжыме будуць працаваць тралейбусы 3, 6, 13, 20, 37, 52, 53 і 926, а таксама першы і трэці трамваі. А з 16 па 18 мая да трох ночы будуць працаваць і абедзве лініі метро.