Беларускі гуманітарны канвой вылеціць з Зімбабвэ ў Мазамбік

18 апреля 2019

Беларускі гуманітарны канвой сёння працягне свой шлях і вылеціць з Зімбабвэ ў Мазамбік. У гэту краіну будуць дастаўленыя дзясяткі тон грузу. Гэта абутак, адзенне, ежа, дзіцячае харчаванне, бытавая хімія, коўдры і многае іншае. Напярэдадні сваю частку гуманітарнай дапамогі ад Беларусі ўжо атрымалі жыхары Зімбабвэ. У аэрапорце гуманітарны канвой сустрэлі прадстаўнікі розных міністэрстваў. Адзначым, што дастаўка грузу выконваецца самалётам Boing 747. Суправаджаюць борт працаўнікі МНС і здымачная група Агенцтва тэленавін.