Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Мінску і Мінскай вобласці ў выхадныя

1 марта 2024

Вясна на календары і ў прагнозах! У сакавіка - цёплы старт. У Мінску і цэнтральным рэгіёне тэмпература паветра на некалькі градусаў вышэй за норму. Заўтра слупок тэрмометра будзе вагацца ад +8 да 12 цяпла днём, і ад -1 да +4 уначы. Без дажджоў, але з парывістым ветрам. Скрозь аблокі часам будзе праглядаць сонца.

У пачатку наступнага тыдня пачне халадаць. Магчымы дождж і галалёдзіца.