Для трэцяй лініі метро ў Мінску плануюць закупіць 19 электрацягнікоў

18 марта 2022
Папаўненне падземнага парка сталіцы - для новых станцый зялёнай лініі метро. Мінскі метрапалітэн плануе абнавіць і дапоўніць рухомы састаў. Для абслугоўвання чарговых станцый трэцяй лініі - "Аэрадромнай", "Немаршанскі сад", "Слуцкі гасцінец", будаўніцтва якіх зараз ідзе актыўна, плануюць закупіць 19 новых электрацягнікоў. Сярод пераваг - плаўны рух і бясшумнасць, USB-кропкі для зарадкі гаджатаў і суцэльнасць вагонаў.

Новыя саставы будуць курсіраваць як па зялёнай, так і па Аўтазаводскай лініі. Там ёсць неабходнасць замены цягнікоў. Камфорт і зручнасць сучаснага падземнага транспарту абавязкова ацэняць пасажыры.