Два нафтавыя танкеры былі атакаваныя тарпедамі ў Аманскім заліве

13 июня 2019

Адно судна  пад флагам Панамы, другое - з Нарвегіі. У зоне інцыдэнту  знаходзяцца караблі ВМС ЗША. Паводле некаторых звестак, экіпаж аднаго танкера  складаўся з грамадзян Расіі, Грузіі і Філіпін. Гэтая інфармацыя зараз правяраецца. Усе 44 выратаваныя маракі дастаўленыя ў Іран. Хто стаіць за нападам,  пакуль невядома. На фоне гэтай навіны цэны на нафту  падскочылі на 3 %. Кошт маркі "Брэнт"  вырас амаль да 62 долараў.