Дыялог улады і насельніцтва прайшоў у Фрунзенскім раёне

24 мая 2017

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян. Сёння чарговы дыялог улады і насельніцтва прайшоў у Фрунзенскім раёне.

Прыходзілі з рознымі пытаннямі і жыццёвымі сітуацыямі. Па-ранейшаму ў лідарах - тэмы жылля і ЖКГ. А таксама прапановамі. Такі інтэрактыў дазваляе не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія турбуюць людзей, але і ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах.

Ігар Калінін, начальнік аддзела ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Асноўныя пытанні асабістага характару. Гэта і ЖКГ, падзел маёмасці, спадчынныя пытанні. Быў прадстаўнік бізнесу на прыёме. Паднімаў сур'ёзныя, на мой погляд, пытанні па развіцці IT-тэхналогій, пакінуў дакументы, дапаможам яму рэалізаваць яго прапановы".

На гэтым тыдні прыёмы праходзяць у Мінску, а таксама ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў Мінска.