Дэпартамент фінансавых расследаванняў падвёў вынікі паўгоддзя

5 августа 2015

З пачатку 2015 года супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў была спынена праца 10 злачынных груп і ліквідавана больш за 100 падстаўных кампаній. Усяго за паўгода працаўнікі фінансавай міліцыі выявілі амаль 750 злачынстваў, больш як 100 з іх маюць карупцыйную скіраванасць.

Да канца года Камітэт дзяржаўнага кантролю працягне сачыць за выдаткаваннем дзяржбюджэту і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Плюс да ўсяго шмат увагі ў сваёй працы ведамства надае кантролю над выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.