Дзень пагранічнікаў адзначаюць у Беларусі

28 мая 2018

Мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. Па традыцыі пагранічнікі і тыя, хто прылічае сябе да гэтага роду войскаў, успамінаюць сваіх загінуўшых таварышаў, якія першымі прынялі ўдар нямецкіх войскаў падчас Вялікай Айчыннай. Сотні афіцэраў і байцоў пагранічных войскаў, а таксама ветэраны службы ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі.

Пасля ўрачыстай часткі на плошчы Перамогі ўдзельнікі цырымоніі адправіліся на Востраў мужнасці і скрухі, каб ушанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.