Дзякуючы таленавітым дактарам пра мястэчка Халамер’е ведаюць практычна ва ўсім свеце

15 декабря 2019
Наш наступны рэпартаж пра ініцыятыву і неабыякавасць. Незвычайны прыклад знайшлі нашы журналісты ў самай глыбінцы. Там, дзе многае залежыць не ад чыноўнікаў або ўлады, а менавіта ад людзей, улюбёных у сваю зямлю.  Гэта гісторыя пра вёску, дзе лечаць хваробы пазваночніка без аперацый, а іншаземцы туды едуць, калі шанцаў і надзеі на выздараўленне практычна не засталося. Дзякуючы таленавітым дактарам пра мястэчка Халамер’е, што за 100 кіламетраў ад Віцебска, ведаюць практычна ва ўсім свеце. Там былі заўважаны нават пацыенты з Аўстраліі і Японіі. Незвычайная сельская ўчастковая бальніца зарабляе сотні тысяч долараў на экспарце паслуг і мае абсталяванне высокага класа. 

Ксенія Лебедзева пабывала на краі Беларусі і даведалася рэцэпт паспяховай справы (відэа).