Дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага

18 сентября 2015

У Брэсце, дзе служыў ігумен, сотні вернікаў прайшлі хрэсным ходам да Свята-Афанасьеўскага мужчынскага манастыра. Ігумен Афанасій Філіповіч жыў у XVII стагоддзі і абараняў праваслаўную веру. Святы дамагаўся вяртання перададзеных уніятам паводле Брэсцкай уніі праваслаўных храмаў. За свае перакананні прападобнамучаніка пакаралі.

У пачатку ХХ стагоддзя на месцы пакутніцкага скону ігумена Брэсцкага была пабудаваная капліца. Сёння тут размяшчаецца мужчынскі Свята-Афанасьеўскі манастыр.