Дзень культуры Кітая пройдзе каля Мінскай ратушы

27 мая 2023

Кітай-горад і "ніхаа" замест "прывітанне" 27 мая каля ратушы. У афішы турыстычнага сезона Верхняга горада беларускай сталіцы Дзень культуры Паднябеснай. З 14 гадзін да 10 вечара танцавальны марафон ад правінцыі Юньнань, прэзентацыя фотапалотнаў, фестываль кітайскай кухні. А чайныя цырымоніі будуць праходзіць нон-стоп.

Гэта будзе першы пасля эпідэміі каранавіруса культурны абмен па-за інтэрнэтам паміж Кітаем і Беларуссю.