Дзень беларускай пісьменнасці пройдзе 4-5 верасня ў Капылі

30 августа 2021

Год народнага адзінства стане і асноўнай тэмай Дня беларускай пісьменнасці. Маштабнае свята сёлета прымае Капыль. Ужо 1 верасня туды з Мінска адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святынь" з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподня. Асноўныя мерапрыемствы разгорнуцца ў  горадзе ў выхадныя. Сярод знакавых - фестываль кнігі і прэсы, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, адкрыццё  "Алеі пісьменнікаў" і помніка Цішку Гартнаму. 

Больш за сто беларускіх майстроў слова прымуць удзел у святкаванні Дня пісьменнасці. Прымяркуюць да даты і запуск першага беларускага дадатку аўдыёкніжак. У віртуальнай бібліятэцы - нацыянальная класіка.