Дэмаграфічную палітыку і праграму актыўнага даўгалецця абмяркуюць у Калінінградзе спецыялісты Беларусі і Расіі

20 октября 2022
Аб цесным супрацоўніцтве Беларусі і рэгіёнаў Расіі. У Калінінградзе сёння наша дэлегацыя. Гэта парламентарыі, урачы, вядучыя навукоўцы і спецыялісты. Тут пройдзе 70-е пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім cходзе Саюза дзвюх краін. Абмяркуюць дэмаграфічную палітыку і праграму актыўнага даўгалецця, але спачатку, безумоўна, памятныя месцы. 

Беларуская дэлегацыя ў Калінінградзе 

Без мінулага не будзе і будучыні. Дэлегацыі Беларусі і Расіі наведалі мемарыял 1200 гвардзейцам. Тут пахаваныя воіны, што загінулі падчас штурму Кёнігсберга. 

Значэнне нашай агульнай Перамогі сёння, калі Захад спрабуе дыктаваць нам умовы, павялічваецца кратна, падкрэслілі тыя, хто сабраўся.