Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка ўсклалi кветкi да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына"

8 мая 2020
Да патрыятычнага марафона "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" па ўсёй краіне далучаецца ўсё больш беларусаў. Сёння дэлегацыя ад парламента, на чале са спікерамі Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам, усклала кветкі да Вечнага агню ў Масюкоўшчыне і ўшанавалі памяць загінуўшых у канцлагеры Шталаг-352. За тры гады тут былі па-зверску закатаваныя 80 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі і мірных жыхароў, сагнаных у лагер з Мінска і навакольных вёсак.