Якія культурныя мерапрыемствы варта наведаць у выхадныя, раскажам у рубрыцы "Праменад"

1 июля 2022
7 ліпеня - "Шалёны дзень" у афішы Белдзяржфілармоніі. Студэнты і аспіранты Акадэміі музыкі сыграюць "Жаніцьбу Фігаро". Дэбют падтрымае маэстра Анісімаў і яго сімфанічны аркестр. Не супярэчаць музычным падмосткам і тэатральныя. Таксама 7 ліпеня Купалаўскі чакае гледачоў на "сон" Канстанцыі Буйло. Але гэта на наступным тыдні, усё ж час купляць квіткі. Што чакае прагных арту ў гэтыя святочныя выхадныя? Маладзёжная класіка ля ратушы, расфарбаваныя сцены Палаца мастацтва і сустрэча з гуру Савіцкім.

Больш падрабязна Лідзія Заблоцкая ў рубрыцы "Праменад". Не трэба ўсіх класікаў асацыяваць з лясамі і азёрамі, алеем ды партрэтамі. Ёсць персона, якая ў свае 75 гаворыць з гледачом крэатыўна – на абстрактнай мове. Ніякай канкрэтыкі, толькі дынаміка на палатне. Анатоль Кузняцоў прэзентаваў у Палацы мастацтва не рэтраспектыву, а выключна новыя ўспышкі колеру.

Пастэль i нi кроплi чорнага. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі прынцыпова адмовіўся ад базавага колеру. Тут у кожнай дыяганальнай лініі, кожным месцы свой сэнс. Філасофія ліній, якую не пракрочыць. Трэба стаяць і шукаць сваё у глыбіні. Прызнаны маэстра абстракцыі, якому ў партфоліа не хапае толькі афіцыйнай прыстаўкі "народны", паказвае выключна свежыя палотны. У закаханых у карціны ёсць тры тыдні на прагляд і разважанні. 

Больш часу -  да канца верасня - і бясплатна на агляд экспазіцыі пад адкрытым небам. На вуліцы Камсамольскай сам маэстра Міхаіл Савіцкі размаўляе з горадам. Час для самага прагляднага ў Мінску праекта. 11-ы раз раскідалі аб'ёмныя кубы з рэпрадукцыямі карцін.

Калекцыю дапоўнілі работамі вучняў народнага мастака. Работ жа самога Савіцкага - 15. Тут і "Без вестак прапаўшыя" и "Хлеб новага ураджаю". Партрэт Высоцкага і плаціна "Партызанская Мадонна". 

Пасля прагляду, калі ёсць жаданне глыбей пазнаёміцца з гуру Савіцкім, прайдзіце ўсяго 350 метраў - да ратушы. У 12, 14 і 16 гадзін тут будзе чакаць экскурсавод. Неабыякавым прапануюць размову пра народнага мастака.

Увесь Верхні горад - эпіцэнтр мінскага арту ў гэтыя выхадныя. Кожны квадратны метр будзе напоўнены нацыянальным мастацтвам. У ратушы - прэзентацыя кніг, на арт-тэрасе - "Жнівень 44-га" (зноў паказ ад "Беларусьфільма") і спектаклі ля атэля "Манастырскі". 

Класічны страйк і на галоўнай сцэне. Аркестры саступаюць месца акадэмічнаму ансамблю танца. Упершыню за лета не рытмы джаза, а народныя матывы. Захавальнік танцавальных традыцый пакажа ўвесь залаты фонд беларускай харэаграфіі.

Гэта у суботу. Не будзе пуставаць сцэна і ў сам Дзень Незалежнасці. Пад жывы гук сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі выступленні "Маладых талентаў Беларусі". Лаурэаты і пераможцы радыёконкурсу ўпершыню праспяваюць не ў тэле- і радыёстудыях. У праграме - Бакерыні і Вівальдзі. 

Бібліятэка, кінапаказы і тэатр пад адкрытым небам, караоке-батл з песнямі пра Беларусь і выстава ваеннай тэхнікі - ўсё гэта будзе працаваць у выхадныя. Асноўны культмаршрут - ад вуліцы Леніна да парка Перамогі. Сачыце за навінамі ў прамых эфірах.