Дэкрэт Прэзідэнта № 3 стане тэмай абмеркавання на чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў

23 мая 2019

Дэкрэт Прэзідэнта  № 3  "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй" стане тэмай абмеркавання на чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, дакумент узмацніў меры адказнасці  за дадзены від злачынства. Як вынік  -  асобы,  асуджаныя за хабарніцтва,   не падлягаюць умоўна датэрміноваму вызваленню або замене неадбытай  часткі пакарання мякчэйшай. Усяго ж на парадак дня  пасяджэння вынесена  12 пытанняў. У першым чытанні дэпутаты разгледзяць  папраўкі ў закон  аб мерах па прадухіленні легалізавання прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага дзеяння. У другім - праект закона  аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях. Не застануцца без увагі і пытанні  аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў   з Азербайджанам,  рэадмісіі з Украінай, і  аб утрыманні памежных маставых аб'ектаў  на дзяржмяжы з Польшчай.