Дзед Мароз і Снягурка з Белтэлерадыёкампаніі прыехалі ў госці да сям'і Багданкевічаў

26 декабря 2023

У вясёлым карагодзе з падарункамі і сюрпрызамі закруціў марафон дабра і выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойскам раёне. Да сям'і Багданкевічаў прыехалі Дзед Мароз і Снягурка ад Белтэлерадыёкампаніі!

Прыехалі не з пустымі рукамі: ад першаснай арганізацыі БСЖ Белтэлерадыёкампаніі і спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" - падарункі для развіцця творчасці і спартыўны інвентар. Больш за 15 гадоў Таццяна Багданкевіч з мужам дораць цяпло, любоў і клопат тым, хто па розных прычынах застаўся без апекі бацькоў. Сёння гэта 8 хлапчукоў і дзяўчынак. Яшчэ 9 хлопцаў ужо ўступілі ў дарослае жыццё.

Свята атрымалася з каларытам: мае калегі перадалі падарункі і ад дыпламатаў з Казахстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Пакістана. Падрыхтаваліся і дзеці! Ад іх - творчыя нумары.