Д. Ліёзнаў: Беларусь будзе мець прамы доступ да вакцыны

15 марта 2021

Беларусь выпусціла пробныя партыі сумеснага з Расіяй прэпарата, прызначанага для ўсебаковых выпрабаванняў. На чарзе масавы выпуск лекаў на абсталяваным па апошнім слове тэхнікі мінскім прадпрыемстве "Белмедпрэпараты".

На думку выконваючага абавязкі дырэктара НДІ грыпу ў Расіі Дзмітрыя Ліёзнага, менавіта шматгадовы вопыт і высокія тэхналогіі дазваляюць беларусам мець прамы доступ да вакцыны, а не залежаць ад знешніх паставак.