Cтартаваў cезон грыбоў

21 июля 2017

І хоць ураджай ад ціхага палявання наўрад ці можа спаборнічаць з леташнім - усё ж лісічкі, баравікі і падасінавікі чакаюць аматараў.

Якіх правілаў пры гэтым трэба прытрымлівацца і самому не згубіцца ў лесе - парады вопытных грыбнікоў выслухала Антаніна Станкевіч.

Шматлікія машыны ўздоўж лясных абочын – яшчэ адна народная прыкмета, што ціхае паляванне менавіта тут будзе недарэмным. Сезон грыбоў у цэнтральным рэгіёне – у разгары. Праўда, крыху прыйдзецца пахадзіць па лесе, але хто шукае - той знойдзе. Грыбнік Алег Сіняк ледзь не кожны вольны дзень у лесе. Некалькі гадзін – і ўжо амаль паўнюткі кошык лісічак і баравікоў. Грыбы збірае выключна для сябе. Улетку сям’я са смачнымі стравамі, і на зіму робяць запасы.

Фёдар Мішчанка таксама можа пахваліцца ўдачным паляваннем. Праўда, вопытны грыбнік думае не толькі пра сябе - заўсёды ў кошыку востры нож, калі вырываць грыбы з карэннем – гэта ўжо не ціхае паляванне, а варварства.

Ёсць і іншыя правілы паводзін у лесе, і за іх парушэнне пагражаюць рэальныя штрафы. Выкідванне смецця, не кажучы пра запальванне агню ці вырубку дрэў, усё гэта можа нанесці значную шкоду. Аднак не варта думаць, што можна застацца незаўважаным.

Падчас ціхага палявання варта сачыць за асабістай бяспекай. Заблукаць у незнаёмым месцы можна ў імгненне. У дапамогу грыбнікам і сонца, і дрэвы – па іх можна арыенціравацца. І, зразумела, сучасныя гаджэты.