Каб супрацьстаяць 4-й хвалі каранавіруснай інфекцыі, клінікі Мінскай вобласці мяняюць профіль

19 октября 2021

Гатоўнасць медустаноў Мінскай вобласці да новай хвалі COVID і меры па мінімізацыі яе распаўсюджвання. Да абмеркавання сітуацыі з каранавірусам падчас нарады з Прэзідэнтам  у анлайн-фармаце далучылася і кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна, а таксама спецыялісты аховы здароўя. 


Каб супрацьстаяць 4-й хвалі каранавіруснай інфекцыі, клінікі  Мінскай вобласці мяняюць профіль. На сёння ў медустановах для прыёму пацыентаў падрыхтаваны 4 тысячы ложкаў. Бальніцы аснашчаны кіслароднымі пунктамі. Медыкаментаў і сродкаў індывідуальнай аховы дастаткова. А каб мінімізаваць рост зваротаў, актыўна ідзе імунізацыя насельніцтва,  адкрываюцца дадатковыя пункты вакцынацыі, у тым ліку і мабільныя. Чвэрць жыхароў Мінскай вобласці ўжо засцераглі сябе ад каранавіруса - зрабілі прышчэпку.   


У сталіцы таксама адкрываюцца дадатковыя пункты вакцынацыі. Усяго іх больш за сотню. Працуюць яны ў паліклініках, гандлёвых цэнтрах, на прадпрыемствах і ў метро.