Назіраць, як жыве беларускі Дзед Мароз, можна ў мабільным дадатку Белтэлерадыёкампаніі

7 января 2019

Назіраць, як жыве беларускі Дзед Мароз, зараз можна і ў мабільным дадатку Белтэлерадыёкампаніі. Напярэдадні навагодніх свят наш медыяхолдынг запусціў на сайце tvr.by трансляцыю з Белавежскай пушчы.

Для гэтага ў сядзібе ўсталяваныя камеры, якія працуюць у рэжыме рэальнага часу з 11 да 6 вечара. На дадзены момант гледачамі сталі больш за 40 тысяч чалавек з Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Ізраіля, Грузіі, Малдовы і ЗША. Убачыць беларускую навагоднюю казку ў рэжыме live на сайце або ў мабільным дадатку можна да 14 студзеня.