У Мінску з'явіліся спецыяльныя аўдыягіды

4 февраля 2019

Пазнаёміцца з Мінскам стала прасцей. Замежныя госці могуць скарыстацца спецыяльнымі аўдыягідамі.

На тэматычным сайце прапанаваны экскурсіі на англійскай, рускай і беларускай мовах. Можна выбраць гіда для тых, хто першы раз у сталіцы. Прапануюць і асобныя экскурсіі па Камароўскім рынку, парках горада і месцах для адпачынку. Кожны запіс – гэта асобная насычаная праграма.

Джон Уівер, выкладчык англійскай мовы: "Мне здаецца, што гэта цудоўны спосаб пазнаёміцца з Мінскам, прагуляцца, замест таго, каб чытаць кнігу аб Мінску альбо глядзець у карту. Гэта выдатна, проста надзець навушнікі і слухаць інфармацыю. Я раю паспрабаваць такую экскурсію".

Усе аўдыягіды змяшчаюць гістарычныя звесткі, маршруты і парады для гасцей сталіцы.