Што сказаў прафесар БДЭУ аб прагулах Домрачавай

21 мая 2023

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт адзначыў 90-гадовы юбілей. Калісьці сціплы інстытут народнай гаспадаркі стаў флагманам эканамічнай адукацыі ў краіне. 12 факультэтаў, амаль паўсотні кафедр - тут асвойваюць законы эканомікі і менеджменту, фінансаў і банкаўскай справы, маркетынгу і лагістыкі, бізнес-камунікацый і права.

Здымачная група Агенцтва тэленавін спецыяльна да юбілею падрыхтавала пра ўніверсітэт фільм "Заліковы юбілей". З яго вы даведаецеся, ці запатрабаваныя зараз эканамісты на рынку працы, на якім факультэце рыхтуюць бізнесменаў-айцішнікаў і як дыплом БДЭУ стаў пуцёўкай у жыццё для многіх вядомых беларусаў. У здымках быў задзейнічаны і ганаровы прафесар, у якога пісала дыплом самая тытулаваная біятланістка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава.

Ілона Валынец, аўтар фільма "Заліковы юбілей":

Даведаліся мы пра гэта падчас здымак. Мы адразу накінуліся на прафесара: маўляў, прызнавайцеся, Домрачава нябось прагульвала, і Вы глядзелі скрозь пальцы на яе вучобу і дыплом. На гэта прафесар нават пакрыўдзіўся і сказаў, што якраз за дыплом алімпійскай чэмпіёнкі яму не сорамна.