Суперспрынт на этапе чэмпіянату Расіі па біятлоне прымае горад Чайкоўскі. Хварэем за Ганну Солу і Мікіту Лобастава

11 января 2024

Этап чэмпіянату Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў стартуе 11 студзеня. Першынство праходзіць у горадзе Чайкоўскім Пермскага края. 

У першы спаборніцкі дзень атлеты выпрабуюць свае сілы ў суперспрынце. А 9-й гадзіне на старт кваліфікацыйнай гонкі выйдуць жанчыны. Беларуска Ганна Сола адправіцца на дыстанцыю 38-й. Пазней, у 10:05, лыжню апрабуюць мужчыны. Мікіта Лобастаў стартуе пад першым нумарам. Прамую трансляцыю з заснежаных трас пакажа тэлеканал "Беларусь 5".