Што захоўвае Брэсцкая крэпасць? Спецыяльны рэпартаж

24 ноября 2019
Памятаюць вялікія бітвы і берагі Мухаўца, і сцены Брэсцкай крэпасці. Гэта адзіная крэпасць-герой у свеце, і яна горда нясе гэтае званне. Тады, у далёкім 1941, надта многа было пастаўлена на кон. І надта вялікую цану давялося заплаціць за мірнае неба сёння. Але памяць аб тых падзеях жыве і зараз. 

Праводзіцца вялізная праца. Гісторыкі, рэканструктары, навукоўцы. Музеі легендарнай цытадэлі дагэтуль папаўняюцца новымі фактамі і артэфактамі. Расшыфроўваюцца дакументы, аднаўляюцца разбураныя ўмацаванні і падзямеллі. Што яшчэ захоўвае  Брэсцкая крэпасць? Гэтаму знакаваму месцу прысвечаны наш спецыяльны рэпартаж.