Праз 33 дні мінскія гасцініцы пачнуць прымаць гасцей

24 марта 2014

Літаральна 45 дзён засталося да старту галоўнай спартыўнай падзеі. А ўсяго месяц з невялікім і мінскія гасцініцы пачнуць прымаць гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі. Усяго ў сталіцы на час сусветнага першынства будуць працаваць 43 гасцінічныя комплексы. Дарэчы, некаторыя з іх павінны расчыніць свае дзверы пастаяльцам ужо ў найбліжэйшыя два тыдні.



Ці хопіць месцаў ахвотнікам, чым будуць здзіўляць турыстаў гатэлі Мінска, ведае Аляксандр Харавец. Сімвалічны ключ, чырвоная стужка. Такія адкрыцці ў Мінску чакаюць гасцей сталіцы ледзь ці не кожны дзень. У найбліжэйшы час дзверый для сваіх пастаяльцаў расчыняць яшчэ 11 гатэляў.



У гэтай новай гасцініцы - 127 нумароў. Асноўная аўдыторыя - бізнесмены. Аднак цэны больш чым дэмакратычныя: ад 69 еўра за суткі, уключаючы сняданак. На перыяд чэмпіянату свету па хакеі практычна ўсе нумары забраніраваны.



А гэта гасцініца на праспекце Пераможцаў першых гасцей пачне прымаць у Міжнародны дзень смеху. Праўда, зараз работнікам комплексу не да гумару. У чатырохзоркавым гатэлі поўным ходам наводзяць апошні глянец.



Ірына Дмухоўская, начальнік аддзела маркетынгу і продажаў бізнес-цэнтра Сталіца: Гэта нумар катэгорыі сінгл. У яго ўваходзіць акрамя размяшчэння, тэлевізар, Інтэрнэт Wi-Fi, міжнародная сувязь, міні-бар, міні-сейф і ванны пакой з усімі прыладамі. Штодзённая ўборка нумара і замена пасцельнай бялізны, а таксама касметычных сродкаў.



Усяго ў гатэлі 256 нумароў. Тры з іх спецыяльна абсталяваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Суткі пражывання з маляўнічым выглядам на парк Перамогі абыдуцца пастаяльцам у 145 долараў. У гэтую суму ўваходзіць сняданак і наведванне спа-цэнтра.


На час чэмпіянату свету тут размесцяцца хакеісты Латвіі, Германіі, ЗША, Нарвегіі і Швейцарыі.



Абмяркоўваць апошнія навіны хакейнага першынства турысты і спартсмены ў Інтэрнэце змогуць бясплатна. Усе гасцінічныя комплексы абсталяваныя пунктамі Wi-Fi. Атрымаць пароль доступу да бесправадной сеткі можна на рэсепшэне. Дарэчы, сярэдняя хуткасць серфу ў Сусветнай павуціне перавышае 200 метраў за секунду, што не зможа не парадаваць пастаяльцаў гасцініц.


Усяго падчас чэмпіянату свету па хакеі ў сталіцы будуць працаваць 43 гатэлі агульнай умяшчальнасцю амаль 10 тысяч чалавек.