Чэмпіянат па спартыўнай зімовай рыбалцы прайшоў у Мінскай вобласці

24 февраля 2022

Як эфектыўна прыкарміць акуня і правільна падрыхтаваць лункі на лёдзе. Усе веды аб спартыўнай зімовай рыбалцы на практыцы прадэманстравалі ўдзельнікі абласнога турніру па лоўлі рыбы на мармышку. Сярод рыбакоў - прафесіяналы, удзельнікі міжнародных спаборніцтваў, а таксама юніёры і нават дзяўчаты.

Паказаць лепшы вынік і самы вялікі ўлоў прыйшлося за тры гадзіны. Лакацыя турніру - вяслярны канал у Мінскім раёне.

Ілья Цвяткоў назіраў за паляваннем на насельнікаў падводных мясцін.

Турнір па зімовай рыбнай лоўлі

У спецыяльнай рыбацкай уніформе на лёдзе цяжка з першага погляду вызначыць, мужчына схіліўся над лункай ці жанчына. Такой незвычайнай маскіроўкай карыстаецца Сабіна Загалавец. З вудай не расстаецца з дзяцінства, кажа, што рыбнаму промыслу яе навучыў тата. Дзяўчына ўпершыню прымае ўдзел у абласных спаборніцтвах па рыбнай лоўлі нароўні з прафесіяналамі са шматгадовым вопытам.

Турнір па зімовай рыбнай лоўлі на мармышку аб'яднаў больш за 70 аматараў зімовага промыслу з усяго цэнтральнага рэгіёна. Удзел прынялі больш рыбакоў, сярод якіх і юніёры ва ўзросце да 16 гадоў. У праграме - лоўля рыбы ў дзвюх дысцыплінах: на мармышку з лёду і на зімовую блешню. Доўжыцца ціхае паляванне на падводных насельнікаў тры гадзіны.

Месцам правядзення фестывалю стаў адзін з заліваў вяслярнага канала, што пад Заслаўем. Паводле слоў арганізатараў, у зімовы перыяд гэта адзін з самых рыбных вадаёмаў вобласці.

Лакацыя для спаборніцтваў была абрана невыпадкова. Лёд у гэтым месцы дастатковай таўшчыні - больш за 8 сантыметраў. Таму нягледзячы на адлігу па ім можна бяспечна перамяшчацца і свідраваць лункі.

Каб перамагчы, удзельнікам трэба злавіць каля дваццаці кілаграмаў рыбы. Вынік залежыць ад абранай тактыкі і ўдачы рыбалова-спартсмена.

Па выніках фестывалю самы вялікі ўлоў аказаўся ва ўдзельнікаў з Мінска. Добрыя вынікі паказалі і рыбакі-юніёры. Магчыма, менавіта яны далучацца ў будучыні да зборнай нашай краіны па спартыўнай рыбнай лоўлі, якая ўжо сёлета прывезла перамогу з міжнародных спаборніцтваў у Літве.