Беларускі заваявалі 5 медалёў на Усерасійскіх спаборніцтвах па веласіпедным спорце на шашы сярод жанчын і юніёрак

27 марта 2023

Беларускія спартсменкі паспяхова выступілі ў Рэспубліцы Адыгея на Усерасійскіх спаборніцтвах па веласіпедным спорце на шашы сярод жанчын і юніёрак. У групавой гонцы на 100 км пераможніцай стала Ганна Церах, Ірына Чуянкова фінішавала другой. На дыстанцыі 120 км увесь п'едэстал аказаўся беларускім: перамагла Анастасія Кіпцікава, серабро дасталася Кацярыне Русак, бронза ў Ганны Церах. Удзел у гонцы прынялі 42 дзяўчыны.