Чым запомніцца адыходзячы тыдзень? Пра гэта заўтра ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры"

10 марта 2018

Спартыўныя дасягненні і доўгачаканы падарунак для нашых грацый. Чым яшчэ запомніцца адыходзячы тыдзень? Пра гэта і не толькі ўжо заўтра ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".

Будзім вясну ў сэрцы снежнай завірухі святам, якое растопіць лёд.

Тым, без каго не было б нічога, "Галоўны эфір" тыдня прысвячаецца.

Пачуем самую ўплывовую жанчыну і скажам цёплае слова кожнай.

Няхай прыгожыя мары спраўджваюцца! Жывым грацыям дорым грацыю ў камені. На беларусак не дзіва і загледзецца! Дзіва алімпа і звышновыя зорачкі.

Падмурак будучых прыгожых перамог. З гэтага часу пад дахам Палаца гімнастыкі.

У алімпійскі сезон пра спартыўныя вышыні і пра штодзённую работу. Чакаем інтэрв'ю міністра на "Беларусь 1". Што трэба мяняць, каб застацца сярод першых?

Мы не ўтоім ні праблем, ні прыгажосці. Пераканайцеся ў гэтым самі ў гэтую нядзелю.