Зусім хутка стане вядомае імя ўладальніцы тытула "Каралева Вясна - 2016"

26 мая 2016

У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць фінал беларускага этапу 25-га Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства паміж ВНУ. На карону прэтэндуюць 13 удзельніц. Гэта навучэнкі з Мінска, Гомеля, Пінска, Глыбокага, Віцебска, якія на адзін вечар (па задуме рэжысёра шоу) сталі студэнткамі Каралеўскай акадэміі грацыі і артыстычнага майстэрства. Дзяўчаты зараз абараняюць дыпломы на званне "Каралева". Ззаду - сама візітоўка і дэфіле. Адзначым, што ў гэтыя хвіліны на партале "Моладзь Беларусі" і ў аднайменнай групе ў сацыяльнай сетцы ідзе галасаванне на званне "Каралевы інтэрнэт-сімпатый". А вось за самы значны і цікавы праект добрых спраў адной з канкурсантак будзе прысвоены тытул "Каралева Дабрачыннасці".

Пераможца разам з "Першай Віцэ-Каралевай Вясной" прадставіць нашу краіну ў фінале міжнароднага конкурсу "Каралева Вясна". Ён прызначаны на 27 чэрвеня і пройдзе ў Расіі, ва Уфе, падчас Міжнароднага фэсту "Студэнцкая вясна краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС".