Будучыня аграгарадкоў, новыя падыходы ў будаўніцтве і рамонце дарог - гэта і многае іншае Прэзідэнт абмеркаваў падчас рабочай паездкі на Магілёўшчыну

29 сентября 2023

Будучыня аграгарадкоў, новыя падыходы ў будаўніцтве і рамонце дарог па ўсёй краіне, фермы не з бетону, як зрабіць, каб пра добрую фарэль гаварылі: "Ды гэта жа магілёўская". Паездка Прэзідэнта ў рэгіён сёння была вельмі рознай па тэмах. І вельмі паказальнай з пункта погляду, што трэба людзям. Умовы для жыцця: каб дахаты было камфортна ехаць не толькі па рэспубліканскіх трасах.

Каб той, хто выбраў жыццё ў вёсцы, не адчуваў, што ў горадзе лепш. Каб на сталах традыцыйна імпартнае стала беларускім. Хіба гэта немагчыма? Калі правільна да гэтага падысці і ў гэты бок накіроўваць.

Пра сённяшнюю інспекцыю Прэзідэнта ў дынаміцы такіх рашэнняў Кацярына Круталевіч распавядзе падрабязна (відэа).