БРСМ абраў 80 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу

9 апреля 2024

Дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу 9 красавіка вылучалі ад БРСМ падчас 45-га з'езду арганізацыі ў Мінску. Так, былі вылучаны 80 маладых патрыётаў. З іх 36 дзяўчат і 44 юнакі.

Гэта прадстаўнікі саюза моладзі з кожнай вобласці і Мінска. Сярод іх студэнты і  моладзь, якая працуе, урачы, настаўнікі, прадстаўнікі спорту і дзеячы культуры. Таксама ў камандзе кандыдатаў у дэлегаты УНС - дэпутаты сель-, рай-, гар- і аблсаветаў, кандыдаты хімічных, эканамічных, юрыдычных навук, уладальнікі дзяржузнагарод, а таксама ганаровых званняў стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Варта адзначыць, што распрацоўка лічбавай тэхналогіі аднаго дотыку Yacard ужо даказала сваю эфектыўнасць у IT-прасторы Беларусі і краін СНД. Смарт-бэйджы замянілі пакеты традыцыйных матэрыялаў  на папяровых носьбітах. У цэлым на прадку дня з'езду - шэраг найважнейшых пытанняў: аб рэалізацыі стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут, аб абранні складу Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ.