Бронецягнік часоў Вялікай Айчыннай вайны прадставяць беларускія рэстаўратары

17 мая 2019

Унікальную рэтра-машыну на хаду пакажуць у Дзень Незалежнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Больш за год спецыялісты працавалі над экспазіцыяй, для гэтага падрыхтавалі каля 400 метраў дарогі, каб тэхніка магла рухацца і ўдзельнічаць у рэканструкцыях баёў Вялікай Айчыннай. Ваенны экспанат ацаніў Уладзімір Каралёў

Сапраўды ўнікальны экспанат для нашай краіны - адзіны адноўлены бронецягнік. У пачатку Вялікай Айчыннай на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 10 такіх сухапутных крэпасцяў. 3 ліпеня гэтая машына адправіцца ў свой першы шлях - рэканструкцыю бою на чыгунцы. Кожная прылада гэтага каравана ўжо гатова да бою. 

Рэстаўратары "Лініі Сталіна" выраблялі браніроўку па чарцяжах даваеннага перыяду - 1935 года. Паводле статуту, бронецягнік ахоўваў станцыі, эфектыўна выкарыстоўваўся як зенітнае прыкрыццё або артылерыйская падтрымка - адбіванне налётаў авіяцыі, абарона даручанага раёна. Але бывалі і выпадкі, калі на такой машыне здзяйснялі штурм. 

Наступаў бронецягнік заўсёды заднім ходам - гэта значыць, апошні вагон сустракаў праціўніка першым. Гэта было зроблена для таго, каб у выпадку адступлення бронецягнік на поўнай хуткасці сыходзіў з поля бою. 

Цягнік абшываўся тоўстымі лістамі сталі, паміж імі пласт пяску, камянёў або бетону. Наша здымачная група - першая, каго рэстаўратары пусцілі ў самае сэрца гэтага экспаната. 

І калі ў пачатку вайны праціўнік, выкарыстоўваючы раптоўнае нападзенне і поўную залежнасць ад чыгункі, лёгка спраўляўся з такой мішэнню, то ў 1944 годзе, вызваляючы Еўропу, ніводны бронецягнік не быў страчаны. У найбліжэйшы месяц рэканструктарам трэба будзе ўзнавіць камандзірскую вежу, дадаць дэкарацыі, завяршыць інфраструктуру вакол рухомага састава. На гэта ў рэканструктараў ёсць менш як 2 месяцы.