У Пекіне ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" падпісаны шэраг пагадненняў паміж Беларуссю і Кітаем

24 апреля 2019

Сёння на палях міжнароднага форуму ў Пекіне ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" падпісаны шэраг пагадненняў паміж Беларуссю і Кітаем у сферы медыцыны, адукацыі, стварэння сумесных вытворчасцяў і інвестыцый. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" заключыў кантракт на суму звыш 10 мільёнаў долараў з вытворцамі электранагравальнага абсталявання па нанатэхналогіі. 

Сёння  ў Пекіне бакі дамовіліся, што Кітай дасць нашай краіне 100 мільёнаў еўра для развіцця эканомікі. У цэлым на гэтым тыдні плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. Заўтра ў працы II форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі. На палях мерапрыемства  Кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.