Батанічны сад запрашае ў зімовую казку

26 декабря 2015

У Батанічным садзе сабраліся дзясяткі гасцей, каб сустрэць Раство ў незвычайнай атмасферы. Сёлета рэзідэнцыя Дзеда Мароза размясцілася ў аранжарэі з экзатычнымі раслінамі. Пакуль дзеці распавядалі чараўніку вершы і атрымлівалі салодкія падарункі, Снягурка праводзіла майстар-класы для малых па вырабе сняжынак. А бацькі ў гэты час вучыліся рабіць калядныя вянкі. Сімвалічна, што ў трапічным садзе гасцей сустракала малпачка.

Кожны дзень зімовых канікул Дзед Мароз будзе прымаць гасцей і арганізоўваць святочныя канцэрты. Дарэчы, такую навагоднюю казку работнікі Батанічнага сада праводзяць ужо другі год запар.