Другое за тыдзень надзвычайнае здарэнне ў амерыканскай аэракасмічнай галіне

1 ноября 2014
У каліфарнійскай пустыні Махавэ падчас выпрабаванняў узарваўся прыватны субарбітальны карабель SpaceShipTwo. У свой першы палёт ён павінен быў адправіцца ўжо праз некалькі месяцаў, узяўшы на борт турыстаў, сярод якіх, дарэчы, нямала галівудскіх зорак. На борце былі два пілоты. Адзін паспеў катапультавацца, ён шпіталізаваны. Другі пілот загінуў на месцы. Гаварыць пра тое, што стала прычынай аварыі, па словах спецыялістаў, пакуль рана. Не выключана, што выбух адбыўся з-за выкарыстання новага тыпу паліва. У мінулую сераду пасля старту ўзарвалася грузавая ракета Antares. Пацярпелых не было.