Барысаўскі цэнтр дзяцей і моладзі расчыніў свае дзверы

5 сентября 2016

Дзверы ў свае творчыя майстэрні расчыніў і Барысаўскі цэнтр дзяцей і моладзі. Пачынаецца новы вучэбны сезон. На працягу года тут будуць займацца каля 5 тысяч ініцыятыўных і таленавітых маладых людзей. Футбольныя клубы, харэаграфічныя перформансы, іканапіс, квілінг – палітра творчасці шырокая: больш за 300 гурткоў па інтарэсах. Сярод іх 8 народных студый і 4 узорныя калектывы.

Зараз ладзіцца рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі. За гэты час адбудуцца інтэрактыўныя выставы і майстар-класы. Толькі ў Мінскай вобласці налічваецца 49 цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі, а гэта 4 тысячы гурткоў па інтарэсах, якія штогод наведваюць 50 тысяч чалавек.