Вялікі дом для вялікай сям'і

30 декабря 2015

У Астраўцы напярэдадні Новага года прыёмнай сям'і літаральна падарылі новы катэдж. Два паверхі, сучасная тэхніка і невялікі прысядзібны ўчастак. Зараз гэта, як гавораць самі навасельцы, новае радавое гняздо для сям'і Сінкевіч. Да пецярых уласных дзяцей Генадзь і Наталля прынялі ў сям'ю яшчэ пецярых. Самай старэйшай дачцэ ўжо 19, а малодшаму хлопчыку 5 гадоў. Такая вялікая і шумная сям'я, на думку бацькоў, лепшае, што магло з імі адбыцца.

Сёння ў Гродзенскай вобласці ў прыёмных і апякунскіх сем'ях выхоўваюцца да паўтары тысячы дзяцей. У сваю чаргу, у дамах сямейнага тыпу жывуць яшчэ каля 170-ці. Па словах экспертаў, менавіта развіццё праектаў дамоў сямейнага тыпу дазволіла толькі ў Гродзенскай вобласці адмовіцца ад некалькіх інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Улады спадзяюцца, што ў будучым годзе дзякуючы гэтай ініцыятыве ўдасца знайсці новыя сем'і яшчэ некалькім дзясяткам дзяцей.