Больш за палову навучальных гадзін у беларускіх ВНУ адведзена на практычны складальнік

13 ноября 2023

Больш за палову навучальных гадзін у ВНУ адведзена на практычны складальнік. Гэта дазваляе на выхадзе атрымліваць высокакваліфікаваных спецыялістаў. Развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Сёння напаўненню студэнцкіх лабараторый могуць пазайздросціць асобныя прадпрыемствы. Таму нашу вышэйшую школу адукацыі высока шануюць ва ўсім свеце, а іншаземцы з зайздроснай частатой разбаўляюць рады беларускіх студэнтаў.

Штогод ВНУ выпускаюць больш як 16 тысяч маладых спецыялістаў. Падрыхтоўка вядзецца па 15 профілях, а гэта каля 400 спецыяльнасцяў на першай прыступцы адукацыі.