Былы дырэктар фірм "Домпраектдрэў" і "Будсантэхсэрвіс" прыгавораны да 11 гадоў строгага рэжыму

21 сентября 2015

Да 11 гадоў строгага рэжыму прыгавораны былы дырэктар фірм "Домпраектдрэў" і "Будсантэхсэрвіс" Андрэй Клязовіч за махлярства ў асабліва буйным памеры. Фігурант прызнаны вінаватым у махлярстве і прысваенні больш як 700 тысяч долараў у эквіваленце. Таксама ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Паводле версіі следства, абвінавачаны, быўшы дырэктарам фірм, заключаў загадзя фіктыўныя дагаворы на пабудову дамоў з драўляных зрубаў. Браў стопрацэнтную аплату, але дамы не ставіў. Заробак заставаўся ў асабістым карыстанні абвінавачанага. Зрэшты, бок абвінавачання лічыць, што на гэтым суд для былога бізнесмена не скончаны.

Усяго ж праваахоўнікі прывялі доказы больш як 20 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падсуднага. Зрэшты, на гэтым кропка не пастаўленая. Справы пацярпелых, каму падсудны пачаў будаваць дамы яшчэ некалькі гадоў таму, але не скончыў, выведзеныя ў асобныя справаводствы. Спецыяльная камісія ацэніць урон і ўстановіць, ці можна прадоўжыць на гэтым месцы будаўніцтва, або пабудовы ўжо непрыдатныя і маюць і іх трэба зносіць.