Больш за тысячу грузавікоў стаяць на мяжы з Еўрасаюзам у чаканні выезду

7 декабря 2019
Чарга стала збірацца яшчэ напярэдадні. Паводле звестак  сайта Дзяржпагранкамітэта, на 6 гадзін вечара  на мяжы з Латвіяй у пунктах пропуску "Грыгароўшчына" і "Урбаны"  стаялі  480 машын. На літоўскім напрамку выезду чакаюць 550 фур. Што да беларуска-польскага ўчастка, тут самая спакойная сітуацыя - 130 вялікагрузаў. Па словах спецыялістаў, такі стан спраў не павінен турбаваць. З улікам таго, што гэта канец года, сітуацыя стандартная. Перавозчыкі хочуць закрыць здзелкі 2019-га. І ўсё ж  тым, хто плануе найбліжэйшыя дні паездку ў Еўропу,  варта сачыць за тым, што адбываецца на мяжы.