Больш за 9 тысяч навабранцаў беларускай арміі прымаюць сёння ваенную прысягу

16 декабря 2017

З гэтай нагоды ў злучэннях і воінскіх часцях Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Клятву на вернасць Радзіме ў гэты дзень дадуць больш за сем з паловай тысяч прызыўнікоў тэрміновай службы і больш за паўтары тысячы рэзервістаў. Самая маштабная цырымонія ваеннай прысягі пройдзе ў 72-ім аб'яднаным навучальным цэнтры пад Барысавам. У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, родныя і блізкія вайскоўцаў.