Больш як 650 тысяч чалавек ужо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва

7 октября 2019

Кожны для сябе можа выбраць найбольш прыдатны варыянт удзелу ў кампаніі. Адказаць на пытанні прапаноўваецца анлайн  на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Таксама дзейнічаюць стацыянарныя ўчасткі для перапісу. У паўночным  рэгіёне краіны іх 90.


Ёсць магчымасць запоўніць апытальныя лісты на рабочым месцы,  не адрываючыся ад вытворчасці. Для гэтага створаны мабільныя групы. У Віцебску апытанне рэспандэнтаў такім чынам пройдзе больш чым на 800 прадпрыемствах.