Больш за 30 мабільных пунктаў абагравання пачалі працаваць у Магілёўскай вобласці

5 января 2017

У сувязі з рэзкім пахаладаннем больш за 30 мабільных пунктаў абагравання пачалі сёння працаваць у Магілёўскай вобласці. На прыпынках грамадскага транспарту  і  ў шматлюдных месцах  валанцёры сумесна з прадстаўнікамі  таварыства "Чырвоны Крыж" частуюць  прахожых гарачай гарбатай. Прапаноўваюць і медыцынскую дапамогу. У стацыянарных пунктах - у  палатках -  можна не толькі сагрэцца, але і атрымаць  цёплую вопратку. Такой паслугай толькі ў Магілёве за дзень скарысталіся больш за тысячу жыхароў абласнога цэнтра.