Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" праходзіць па ўсёй краіне

6 января 2018

Час святочных цудаў працягваецца. У рамках дабрачыннага марафону "Нашы дзеці" прадстаўнікі камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны наведалі Ждановіцкі дзіцячы дом. Падапечныя разам з вайскоўцамі і выхавальнікамі прынялі ўдзел у навагодняй праграме. Афіцэры павіншавалі самых маленькіх дзяцей са святамі і ўручылі падарункі.

Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" праходзіць па ўсёй краіне. Акцыя добрых спраў прадоўжыцца да 10 студзеня.