Бізнес-лэдзі Беларусі і Расіі шукаюць новыя пункты для развіцця партнёрства

17 марта 2024

Бізнес Беларусі і Расіі паспяхова дапаўняе адзін аднаго, што дапамагае супрацьстаяць санкцыйнаму прэсінгу. Пра гэта  заяўлена на форуме "Жаночы бізнес - дыялог дзвюх сталіц", удзел бяруць бізнес-лэдзі абедзвюх краін. Інтэграцыйныя працэсы  ў Саюзнай дзяржаве актыўна развіваюцца, што  адлюстроўваецца на сумесных праектах. Размова аб інвестыцыях у вытворчыя пляцоўкі, узаемных пастаўках прадукцыі, а таксама аб праектах у сферах медыцыны, адукацыі,  культуры і турызму.

Жанчыны абменьваюцца вопытам дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці бізнесу. На сустрэчы бізнес-колаў  ідзе размова таксама і аб развіцці турызму ў Саюзнай дзяржаве.