Бялынічы аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі 2024 года

29 февраля 2024

Выставы, абрады і святочны канцэрт: Бялынічы прынялі статус культурнай сталіцы - 2024.

29 лютага ў раённым цэнтры прайшла цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі. У мастацкім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі прадэманстравалі выставу выяўленчага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

Добрай традыцыяй стала цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024". Мастацкай асновай дызайну сталі скульптурная кампазіцыя "З'яўленне іконы" і царква ў гонар Бялыніцкага абраза Божай Маці, а таксама герб горада.

Нагадаем, акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства культуры з 2010 года. Такі статус ужо мелі 15 гарадоў Беларусі.