Бялынічы гатовы прыняць Дзень беларускай пісьменнасці. Аргкамітэт прэзентаваў праграму

4 сентября 2020
Аргкамітэт Дня беларускай пісьменнасці прэзентаваў праграму мерапрыемстваў. Так, 6 верасня афіцыйна адкрыюць галоўную арт-прастору раёна - Музей Бялыніцкага-Бірулі (чакаецца прэзентацыя біяграфічнай кнігі пра мастака). На вуліцах ужо мантціруюцца выставачныя экспазіцыі, вуліца Савецкая стане пешаходнай. З 9 раніцы пачне працаваць кніжная экспазіцыя даўжынёй паўтара кіламетра. Для гасцей пакажуць фільмы на беларускай мове, правядуць спартыўныя спаборніцтвы і запросяць прайсці квэст паводле твораў Караткевіча. Апоўдні на галоўнай сцэне пройдзе канцэрт-адкрыццё. Узнагародзяць лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2019 года, а эстафету Дня беларускай пісьменнасці перададуць ад Бялынічаў - Копылю. 


На вячэрнім гала-канцэрце выступяць зоркі беларускай эстрады


Фестываль закрыюць у 19 гадзін маштабным гала-канцэртам. Аб малой радзіме праспяваюць народны артыст Анатоль Ярмоленка, заслужаныя  Алёна Ланская, Вікторыя Алешка і Аляксандр Саладуха. Усяго ў афішы - больш за чатыры дзясяткі знакамітых спевакоў і груп. Завершаць свята феерверкам.